Бiяграфiя Янкi Купалы

Бiяграфiя Я. Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча)

У ноч на Купалле з 6 на 7 липеня (25 чэрвеня па старым стылі) 1882 года ў фальварку Вязынка нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч – Янка Купала.

Як на свет нарадзіўся Янка,

Як заплакаў многа-мала, —

Пела маці над калыскай,

А зязюлька кукавала

Маналог Купалы

Лёс кідаў нашу сям’ю з месца на месца. Сваёй зямлі не было, і таму ўвесь час пераязджалі ў поршуках яе. Добрай адукацыі таксама не змог атрымаць, але чытаць навучыўся рана. Кнігі – гэта адно, чаму я аддаваўся і сэрцам і душой. Удзень працаваў на гаспадарцы, а ўначы чытаў усё, што траплялася пад руку. Пры якіх акалічнасцях ствараліся мае вершы, цяжка сказаць. Калі займаўся зямляробствам, былі адны акалічнасці, калі працаваў на бровары – другія, але ў тым, і ў дру  гім выпадку папера і аловак былі заўсёды пры мне. Да 21 года гаспадарыў дома – араў, касіў, сеяў, сек дровы. Гаспадарка на чужой зямлі апрыкла. Кінуў усё і пайшоў шукаць “ лёгкага хлеба”. Гэтак праслужыў тры гады ў броварах чорнарабочым. Зазнаў такога пекла. Кінуў і гэтую работу і папаў у Вільню, дзе выходзіла газета “Наша ніва”. Працаваў бібліятэкарам. Шмат чытаў і пісаў. Вельмі быў рады выхаду свайго першага зборніка “Жалейка”

Падчас Першай сусветнай вайны Янка Купала быў у арміі. Шмат ён зведаў і перажыў. Галоўнае, што яго хвалявала, – лёс і будучыня Беларусі. Паэт верыў у духоўнае адраджэнне роднага краю, у тое, што наш народ прычакае годнага жыцця.

Многія творы Купалы прасякнуты думкай пра свабодную Беларусь.

Янка Купала імкнецца абудзіць нацыянальную свядомасць працоўнага люду, заклікае да барацьбы за свабоду і незалежнасць, жадае роднай Беларусі шчаслівай долі.

Купала – творца лірычнага складу, паэт-рамантык. Яго вершы пра каханне з’ўляюцца выдатным набыткам беларускай літаратурнай класікі. У адным з вершаў Янка Купала пісаў:

І на памяць, што ў сэрцы мне ўскрэсне,

Чым я жыў так і мучыўся чым,

Злажу самую лепшую песню

Аб табе і каханні тваім

Што гэта? Прадчуванне таго, што самыя лепшыя творы будуць навеяны жанчынай? Разуменне таго, што каханне – выток самых высокіх песень? Купалу вабіў таемны агонь кахання. Ён часта не знаходзіў узаемнасці. А яна раптам узяла ды прыйшла, нават раней, чым ён паспеў прысвяціць ёй верш, назваўшы яе “даўгажданай”. Гэта яшчэ называюць каханнем з першага погляду.

Жанчына вялікай душы, вялікага гарэння. Марыя Пяледа! Яна была няшчаснай, непрызнанай. І толькі адзін чалавек зразумеў яе сэрца і душу. Гэта быў малады беларускі паэт Янка Купала. Марыя! Яе імя было для яго святое.

Вяршыняй лірыкі кахання Янкі Купалы стаў паэтычны цыкл, навеяны асабістай драмай паэта. Некаторыя перыпетыі гэтай драмы звязаны з асобай Паўліны Мядзёлкі.

Лёс двойчы зводзіць паэта з гэтай дзяўчынай. Ён вельмі любіў, як яна спявала. Гэта былі хвіліны шчырага захаплення ёю. Ёй, толькі ёй, Мядзёлцы, другой у яго жыцці пасля Марыі, Купала напіша верш са словамі “даўгажданай”. А яна? Яна захопленая новымі грамадскімі ідэаламі, адданая палітычнай актыўнасці, а Купала здаецца ёй завузкім, засцярожаным: герой часу – не ён. Мядзёлка чакала героя.

Купала прызнаўся ёй у сваіх пачуццях, «прапанаваў падзяліць з ім долю ў жыцці». Яна адмовіла. Іх шляхі разыйшліся.

І як вынік у Купалавых вершах – лірычныя перажыванні, матыў адзіноты лірічнага героя, шкадаванне, што не спраўдзілася яго мара аб шчасці.

Ён прысвяціў Паўліне Мядзёлцы шмат вершаў і камедыю “Паўлінка”.

Але не заўсёды Купалу апаноўваў змрочны настрой. У яго жыцці з’явілася Уладзіслава Францаўна Станкевіч.

Яна стала жонкай Купалы. Разам у згодзе пражылі яны 26 гадоў.

Уладзіслава Францаўна была глыбокай душы чалавекам. Яна першая з жанчын зразумела шлях Купалы, ведала ўсе яго радасці, яго раны душы.

Купала загінуў трагічна 28 чэрвеня 1942 года. У той момант Уладзіславы Францаўны побач не было. Маўчун Купала, які ўсё жыццё не любіў пісаць лістоў, свой апошні ліст напісаў жонцы і выслаў яго 19 чэрвеня 1942 года. І апошнімі словамі ў ім былі: “Цалую. Твой Янка.”

На вайсковых могілках у Мінску побач з магілай Купалы – магіла Уладзіславы Францаўны, крыху воддаль – магілка яго маці, якую ён некалі пакідаў і да якой заўсёды вяртаўся.

Прызнаннем сусветнага значэння беларускай літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з помнікамі   Пушкіну, Шаўчэнку, Уітмэну ў Ароў-парку пад Нью-Йоркам. А ў 2006 г. у Маскве на Кутузаўскім праспекце быў таксама устаноўлены помнік Янку Купалу.

Два гады Янка Купала жыў у Пецярбургу, вучыўся, папаўняў свае веды. За гэты час стварыў багата твораў, больш за 50. Тут ён напісаў сваю паэму «Курган»(1910), завершыў драматычную паэму «Сон на кургане»(1910), напісаў вершы «Брату ў чужыне», «Прарок», «Мой край», « Песня сонцу» і інш., у 1912 годзе ў Акопах была напісана п’еса «Паўлінка». Адным з самых лепшых і моцных у мастацкім плане стаў яго вершаваны зборнік «Шляхам жыцця» (1913)