Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси

«…Мира не узнаешь, не зная края своего»  

Уральский писатель Павел Петрович Бажов

 

В рамках проведения недели гуманитарных дисциплин и объявления 2018 года в Беларуси годом малой родины преподаватель белорусского языка и литературы Онищук Инна Александровна в учебной группе 537 отделения «Техническая эксплуатация оборудования» провела урок в формате сочинения-признания «За что я люблю свою малую родину».

«Мая малая радзіма….Мая – таму што тут мая сям’я, мае таварышы, мой дом, мая школа… Малая — таму што гэта маленькая часцінка маей вялікай краіны. Раздіма – таму што тут жывуць родныя майму сэрцу людзі. Радзіма – гэта краіна, у якой я жыву, дзе нарадзіўся; гэта бярозка ля роднага парога; гэта месца, дзы жылі мае продкі. Слова “радзіма” ўтворана ад старажытнага слова “род”, якое абазначае групу людзей, аб’яднаных кроўным радством (радня)”- актуализировала тему урока Инна Александровна. Каждый учащийся группы задумался над этими словами и постарался выразить свои чувства к малой родине на бумаге. И для каждого молодого человека малая родина индивидуальная, единственная, и любовь к ней особенная:

Яскевіч Аляксей:

Мая малая радзіма – вёска Сінькі на  Смаргоншчыне. Я там нарадзіўся. Там прайшло маё дзяцінства. Там жывуць зараз мая мама, браты і сёстры. Хай вёска невялікая, але для мяне няма лепшай за яе. Я вучуся ў каледжы. Тут цікава: набываю прафесію, знайшоў новых сяброў. Але кожны дзень успамінаю сваю вёску. Нешта як бы цягне мяне туды…  Пройдзе час, я стану дарослым, але я ўпэўнены, што дзе б я ні апынуўся, што б ні рабіў, буду сумаваць па вёсцы, мяне гэтак жа будзе цягнуць туды невядомая сіла… Любіце сваю радзіму, беражыце яе.

Пасуднеўскі Мікіта:

Маладзечна – гэта горад, у якім кожную раніцу прачынаешся з усмешкай на твары: новы дзень! Якім ён будзе, гэты дзень, залежыць ад цябе самога. Але я ўпэўнены, што на маёй радзіме, у маім слаўным горадзе,  гэты дзень будзе цудоўным. Я не баюся, што здарыцца штосьці дрэннае. Бо гэта мой горад… Я люблю яго і ганаруся ім. Апісваць Маладзечна не мае сэнсу – яго трэба бачыць, а лепш – у ім трэба жыць…

Мачаль Аляксандр:

Радзіма – гэта тое месца, дзе ты нарадзіўся. Маладзечна – гэта месца, дзе нарадзіўся я.   А таксама мае бабуля, дзядуля і мама. Дзе б ты ні быў, як бы пасля не склалася тваё жыццё, гэты куточак зямлі ты не забудзеш, бо ён – частка тваёй душы.

Сазановіч Данііл:

Малая радзіма для мяне – гэта мой дом. Месца, дзе я зрабіў першы крок, сказаў першае слова. Месца, дзе калі мне дрэнна, заўсёды абдымуць, супакояць маміны рукі, дзе чую ад таты словы падтрымкі і навуку, як стаць сапраўдным мужчынам, сапраўдным чалавекам.

Урок пролетел настолько быстро, что ребята не заметили, как прозвенел звонок. А еще столько размышлений о важности малой родины в жизни каждого из них.

Добавить комментарий